У Лідзе адкрыўся польскі візавы цэнтр



З пятніцы, 18-га сакавіка, падаць дакументы на візу можна ў Лідзе па вуліцы Радзюка, 2а.

e30d4c7fbd4c852d49fc165720531

Польскі візавы цэнтр у Лідзе (Фота bizlida.by)

Жыхарам вобласці зараз не трэба ехаць у Гародню. Увесь комплекс паслуг: запаўненне анкет, зняццё біяметрычных дадзеных, паслугі фатаграфіі і страхавання – будуць даступныя ў Лідзе.

Працуе цэнтр з 9 да 17 гадзін па буднях. Гэты візавы цэнтр стане другім у вобласці і восьмым у краіне. Такія ўстановы адкрытыя ў Менску, Пінску, Баранавічах, Берасці, Гомелі і Магілёве.