У Лідзе будуць судзіць журналіста Юрыя Дзешука



У раённым судзе Ліды сёння адбудзецца суд па справе незалежнгага журналіта, нашага калегі з Бярозаўкі Юрыя Дзешука

Ён да суда знаходзіцца ў Лідскім ІЧУ,- распавёў нашаму радыё сябра лідскага аддзялення ТБМ Сяргей Чарняк. Як мяркуецца, незалежнага журналіста вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП за інцыдэнт на агалошванні крымінальнага прысуду Вітольду Ашурку некалькі тыдняў таму. Пасля інцыдэнту журналіста ўжо затрымлівалі ў межах крымінальнага працэсу.

– У панядзелак на судзе над Ашуркам людзі крычалі: “Ганьба!”, “Жыве Беларусь!”, а ў сераду, калі прыйшлі на суд падтрымаць другога сябра, то больш за 20 чалавек павялі ў РАУС. Затрымалі наўпрост на судзе. Ён у сераду не быў, да яго дахаты паехалі. Прывезлі сюды, затрымалі на 72 гадзіны. А тут у аўторак яго ізноў затрымалі, а ён папрасіўся, што заўтра прыйдзе. То яму дазволілі ў аўторак вярнуцца дахаты, а ў сераду яго ўжо “прычынілі” ў ІЧУ. І вось сёння, у пятніцу, суд.

 20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. Журналістка Вольга Быкоўская на сваёй старонцы ў Facebook размясціла відэа інцыдэнту пасля суда над Ашуркам, які адбыўся 18 студзеня. На ім бачна, як людзі ў зале абураюцца прысудам і крычаць “Ганьба!” і “Верым! Можам! Пераможам!”. Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук заняты выключана журналісцкай працай. Магчыма, менавіта таму 23 студзеня журналіста вызвалілі з ізалятара. Але ў аўторак, 2 лютага, міліцыянты заявілі журналісту, што зверху прыйшоў загад зноў яго затрымаць. І скласці на яго пратакол па артыкуле 23.34 КаАП.

Беларускае Радыё Рацыя