У Лідзе чакаюць ад “Твайго радыё” беларускай музыкі
Сябра Таварыства беларускай мовы з Ліды Валер Мінец наведаў Лідскае тэлерадыёаб’яднанне з прапановай кіраўніцтву пускаць больш беларускай музыкі ў эфір мясцовага радыё.
Прапанова актывіста тычылася канкрэтна радыёстанцыі “Тваё радыё”, якое пачало вяшчанне ў Лідзе больш за год таму. Асноўны музычны кантэнт якога складаецца з рускіх хітоў 80 – 90-х гадоў і рускага шансона.
Валерый Мінец лічыць такі расклад непрыймальным для радыёстанцыі, якая вяшчае ў яго родным горадзе і прапанаваў у падарунак “Твайму радыё” каля дзвух дзясяткаў дыскаў з беларускай музыкай для далейшай яе ратацыі ў эфіры.
– Вельмі, вельмі спадзяемся, што мы ўсё ж такі дагрукаліся. Вельмі спадзямся на тое, што памяняецца троху эфір, дзеля таго каб на нашым лідскім радыё гучала наша беларуская музыка, а не расейскі шансон і расейская папса.
Па словах актывіста, дырэктар Лідскага тэлерадыёаб’яднання Ніна Пазняк уважліва выслухала яго прапановы і прыняла дыскі ў падарунак.
Апошнім часам у эфіры “Твайго радыё” ўсё часцей сталі гучаць беларускія песні пасля таго, як Валерый Мінец напісаў некалькі запытаў да кіраўніцтва радыё і ў Міністэрства інфармацыі адносна музычнага складніку яго эфіру.
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара