У Лідзе памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
У Лідзе раптоўна памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч. Яму было толькі 42 гады.
Алесь Мацулевіч нарадзіўся 19 студзеня 1981 года ў Лідзе. Працаваў у рэдакцыі “Лідскай газеты”, з’яўляўся актыўным сябрам раённага літаб’яднання “Суквецце”. У 2015 годзе выйшла першая кніга паэзіі Алеся Мацулевіча “Леў і ключы”. А ў 2019 годзе – зборнік “Горад-карабель”. Да друку падрыхтаваў трэці зборнік вершаў “Бронзавы Гедымін”, але ўбачыць яго не паспеў.
Алесь Мацулевіч быў пераможцам Трэцяга адкрытага рэгіянальнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям” (2018).
На творчасць паэта натхнялі горад Ліда, яго багатая і слаўная гісторыя, а таксама дзень сённяшні. Ён з’яўляўся ўдзельнікам народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс” Палаца культуры горада Ліды.
Беларускае Радыё Рацыя