У Лідзе спынілі справы супраць грамадcкіх актывістаў
У Лідзе міліцыянты закрылі справу на грамадскіх актывістаў за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года.
Вітольд Ашурак з Бярозаўкі атрымаў ліст з міліцыі, у якім гаворыцца, што адмінстратыўны працэс па артыкуле аб парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў спынены ў сувязі з выхадам тэрміну правапарушэння.
– Зразумела, што прыцягваць чалавека за тое, што ён хадзіў у касцёл, гэта проста апынуцца ў недарэчнай сітуацыі. Жывучы ў паліцэйскай дзяржаве ўжо мала чаму здзіўляешся. Мне прыйшла папера, што справу спынілі, бо прайшло два месяцы і выйшаў тэрмін.
Як паведамлялася, падчас мінулай выбарчай кампаніі незалежныя кандыдаты ў дэпутаты з Ліды і Бярозаўкі наведалі імшу ў адным з касцёлаў Ліды, а таксама памятныя месцы ў горадзе, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага.
[Not a valid template]
Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя