У Лідзе таксіст прыняў роды ў аўтамабілі
Сёння ноччу, 27 снежня, у Лідзе жанчына ехала ў радзільню, але нарадзіла па дарозе. Кіроўца таксі прыняў роды проста ў аўтамабілі.
Заказ паступіў з Бярозаўкі таксісту Яўгену Дылесандраву, паведамляе Telegram–канал «ЧП Беларусь». Дзяўчына ехала ў радзільню, але па дарозе трэба было адвезці да бацькоў яе дачку. Не даехаўшы літаральна некалькі метраў да бацькоўскага дома ў мікрараёне Індустрыяльны, жанчына пачала нараджаць.
Кіроўца не разгубіўся і, як мог, прыняў роды, ухутаў дзяўчынку, якая з’явілася на свет, у сваю кофту і выклікаў хуткую дапамогу. Хуткая прыбыла, абрэзала пупавіну і павезла маці і нованароджаную ў радзільны дом.
Беларускае Радыё Рацыя