У Лідзе знялі на відэа тарнада



У Лідзе назіралі тарнада трэці раз за год. Пылавы віхраслуп зноў зафіксавалі ў Лідзе 18 жніўня – відэа прыроднай з’явы публікуюць у сацыяльных сетках. 

Пра пацярпелых або разбурэнні не паведамлялася.

Гэтым летам у Лідзе ўжо назіралі такую з’яву 14 ліпеня і 30 траўня. Падобныя смерчы час ад часу здараюцца ў Беларусі, штогод віхраслупы выклікаюць здзіўленне відавочцаў.

Відавочцы смерчу на Лоеўшчыне разважалі, ці падніме ён калгасных кароваў. ​Такі віхраслуп бачылі год таму ў Добрушскім раёне. Тарнада назіралі два гады таму на Шаркаўшчыне — тады відавочцы казалі, што бачылі, як “у небе парнік ляціць і побач сабака лапамі махае”. Невялічкі смерч бачылі нават у менскіх Шабанах.