У лістападзе прыхільнікаў саюзу з Расеяй у Беларусі стала меней



У лістападзе прыхільнікаў саюзу з Расеяй у Беларусі стала меней на 11% у параўнанні з вераснем. Пра гэта паведаміў доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі расейскаму выданню «Коммерсантъ».

1008 рэспандэнтам задалі пытанне: «На ваш погляд, у якім саюзе дзяржаў было б лепей жыць народу Беларусі — у Еўрапейскім звязе ці ў саюзе з Расеяй?» За саюз з Расеяй выступаюць 40% беларусаў (было 51,6%). За арыентацыю на Еўропу — 33% (было 26,7%). Статыстычная хібнасць апытання — 3,2%. Так грамадства адрэфлексавала крокі Масквы, скіраваныя на падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, лічыць Вардамацкі.

Беларускае Радыё Рацыя