У Літве пацверджаны 7 смерцяў ад каронавірусу



У Літве 28 сакавіка пацверджаны ўжо 7 выпадкаў смяротных зыходаў у выніку заражэння каронавірусам, паведамляе рэсурс delfi.lt.

7-ы такі выпадак зафіксаваны ў горадзе Клайпеда.

У суботу дырэктар гарадской адміністрацыі Укмерге Дарус Варнас паведаміў пра яшчэ адну смерць ад каронавірусу ва Укмергскім раёне. Пазней мэр Клайпеды Вітаўтас Грубляускас паведаміў пра яшчэ адзін лятальны зыход. Памёр 78-гадовы пацыент афтальмалагічнага аддзялення.

Беларускае Радыё Рацыя