У Літве завялі яшчэ адну справу за катаванні пратэстоўцаў у Беларусі
У Літве завялі яшчэ адну справу за катаванні пратэстоўцаў у Беларусі. Віталь Алейнік з Маладзечна апісаў свае катаванні пасля затрымання ў верасні 2020 года, тады ён працаваў у Менску.
Там яго затрымалі вечарам 23 верасня ў цэнтры горада, піша «Рэгіянальная газета». Мужчына падрабязна расказваў пра сваё зняволенне і ўмовы, у якіх знаходзіўся 15 сутак у якасці асуджанага паводле артыкула «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». У Літве завялі крымінальную справу ва ўніверсальнай юрысдыкцыі. Маладзечанца прызналі пацярпелым.
Таксама Алейніку ўдалося дамагчыся адмены ў Менскай абласной пракуратуры пастановы аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы па факце гвалту ў адносінах да яго ў жодзінскай турме. Справа праходзіць дадатковую праверку, Алейнік запатрабаваў прыцягнуць да адказнасці тых, хто адмовіўся адразу заводзіць справу.
Першую справу ўніверсальнай юрысдыкцыі супраць беларускіх сілавікоў завялі з у Літве за збіццё прадпрымальніка з Менска Максіма Харошына, які змушана пакінуў краіну пасля пераследу.