Пажар у жылым хмарачосе Лондана
На захадзе Лондана, у раёне Паўночны Кенсінгтан, а 1-й гадзіне ночы 14 чэрвеня пачаўся вялікі пажар у 24-павярховым высотным жылым доме Grenfell Tower, перадае BBC. Прычыны пажару пакуль невядомыя.
На месца здарэння былі высланыя 40 пажарных машынаў і 200 ратавальнікаў. Відавочцы кажуць, што ратавальнікам цяжка пад’язджаць да будынка праз вузкія дарогі.
Згарэлі паверхі з 2-га па 27-ы, ёсць рызыка, што будынак абрынецца. Работнікі аварыйных службаў ўдакладнілі, што ўзгаранне пачалося да світання. Усе людзі, якія знаходзіліся ў будынку, былі эвакуяваныя.
Фота: Reuters