У Луганску спрабавалі ўзарваць помнік баевікам
У ноч на 1 жніўня ў акупаваным Луганску невядомыя спрабавалі ўзарваць помнік загінулым баевікам. Пра гэта паведамляе „РИА Новости”.
У так званай „народнай міліцыі” групоўкі „ЛНР” заявілі, што пры выбуху ніхто не пацярпеў.
Помнік, усталяваны баевікамі ў цэнтры гораду, ужо спрабавалі ўзарваць у верасні 2016 года.
Збройны канфлікт на ўсходзе Ўкраіны і агрэсія Расеі пачаліся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Ўкраіны і прарасейскімі баевікамі і тэрарыстамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.
Беларускае Радыё Рацыя
