У Луне паказалі “Глыбоцкую Змову”
Фільм Валерыя Мазынскага “Глыбоцкая Змова” быў паказаны ў Луне з удзелам аўтара. Да гэтага рэжысёр прэзентаваў сваю стужку ў Менску ды Глыбокім.
Тэма беларускіх нацыянальных патрыётаў забаранялася ў савецкія часы, непажаданая яна і цяперашняй уладзе. Фільм расказвае пра тое, што кіравала маладых беларускіх патрыётаў, герояў стужкі, у 1945-м годзе да самаахвярнасці. Расказвае Валер Мазынскі:
– Я стараўся, каб з экрана гучала праўда. Наколькі гэта атрымалася – не ведаю. Але героі майго фільма натуральныя, яны расказваюць пра сябе, пра свой лёс. І гэта мусіць прыцягваць гледача. Таму што ўсё астатняе – гэта дадатак да таго, што яны гавораць. Гэтыя старонкі нашай гісторыі праз маіх герояў абсалютна невядомыя.
На прагляд прыехалі людзі з Мастоў ды Гародні. Па завяршэнні паказу прайшла дыскусія на тэму будучыні Беларусі, як нацыянальнай дзяржавы. Як даведаліся гледачы, у планах вядомага рэжысёра цяпер стужка да гадавіны смерці вядомага археолага Міхася Чарняўскага, які будзе паказаны на канале Белсат неўзабаве.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара