У Лунінцы адбыліся слуханні ў рамках кампаніі “Народны рэферэндум”



Галоўнае іх пытанне – нейтралітэт Беларусі. Аналіз ваеннага стану цяперашняй Беларусі зрабіў вайсковы аналітык Аляксандр Алесін. У абмеркаванні прынялі ўдзел  актывісты шэрагу партый і арганізацый з Мікашэвічаў, Лунінца, Пінску, Драгічына і Берасця.

z_141358Расказвае адзін з арганізатараў слуханняў Валянцін Лазарэнкаў:

-У 1996 годзе былі парушаныя канстытуцыйныя нормы ў рамках падпісання дамовы з Расеяй па ваеннай супрацы на 20 гадоў. На сённяшні дзень менавіта гэтыя пяць пагадненняў, заключаныя з Расеяй, мяшаюць нам дабівацца рэальнай незалежнасці.

Прысутныя пагадзіліся з тым, што сёння заходнія інвестыцыі ня могуць прыйсці ў Беларусь, паколькі эканоміка Беларусі пераважна завязана на расейскім рынку.

 Беларускае Радыё Рацыя