У Луцку абстралялі будынак консульства Польшчы
Ва ўкраінскім Луцку абстралялі будынак Генеральнага консульства Польшчы. Невядомыя стралялі па гаспадарчым будынку консульства, таму ніхто не пацярпеў, паведамляе выданне V 24.
Абстрэл адбыўся ў 1.12 ночы. У выніку яго разбіта акно, а ў даху будынку ўтварылася дзіра. У момант абстрэлу ў гаспадарчым будынку нікога не было. Факт абстрэлу пацвердзіў віцэ-консул Кшыштаф Савіцкі.
Беларускае Радыё Рацыя
