У Луцку атакаваны аэрадром, студэнцкія інтэрнаты вызваляюць для бежанцаў з усходу краіны
У Луцку сёння з раніцы быў атакаваны аэрадром. Мясцовыя жыхары кажуць, што з таго боку горада а сёмай раніцы былі чутныя і бачныя выбухі. Тым часам ідзе высяленне студэнтаў з інтэрнатаў, якія рыхтуюць для прыёму бежанцаў з усходу Украіны. Мясцовыя жыхары, ратуючыся ад магчымых новых атакаў расейцаў, збіраюцца і масава выязджаюць з горада ў сельскую мясцовасць.

Расказвае жыхарка Луцка – Марыя Мартынюк:
– З самага ранку абстралялі аэрадром, шмат інфармацыі пра гэта. З інтэрнатаў высяляюць студэнтаў, бо рыхтуюць памяшканні для бежанцаў з Усходу. Вельмі шмат людзей выязджаюць з горада. Сябры пішуць, што тысячы машын стаяць. Вялікія чэргі ля аптэк, на запраўках. На выезд з горада стаяць блокпасты, вайскоўцы правяраюць абсалютна ўсе машыны.
Пры гэтым дагляд асабістага аўтатранспарту абумоўлены чуткамі пра магчымую дзейнасць у рэгіёне расейскіх дэверсійных груп.
Беларускае Радыё Рацыя
