У лякарнях цяпер ёсць ідэолагі



Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведаміў, што ў лячэбных установах цяпер ёсць намеснікі галоўнага доктара па ідэалогіі. «Наша Ніва» высветліла некаторыя дэталі. Як пішуць «Белыя халаты», у задачы ідэолагаў уваходзяць гутаркі з работнікамі медычных устаноў, а таксама стварэнне і адміністраванне «сацыяльных сетак ідэалагічна правільнай скіраванасці». Па словах саміх медыкаў, адказных за «ідэалагічна правільнае выхаванне кадраў» пачалі прызначаць яшчэ ў канцы мінулага года. Галоўнай на той момант іх задачай была зачыстка ўстаноў аховы здароўя ад дактароў, нелаяльных да рэжыму Лукашэнкі.

Пад увагу найперш трапілі ўдзельнікі пратэстаў 2020 года. Журналіст «Нашай Нівы» паспрабаваў запісацца на прыём да «намесніка галоўнага доктара па ідэалогіі»:

«Калі на прадпрыемствах ёсць ідэолагі, то чаму іх не мусіць быць у іншых дзяржаўных арганізацыях? Лякарні не выключэнне. Яны дзяржаўныя. За нас вырашаюць, якія пасады ўводзіць у штатны расклад», — сказаў прадстаўнік адміністрацыі адной з бальніц.

Беларускае Радыё Рацыя