У Ляхавічах бацька згвалтаваў 15-гадовую дачку
Гэта здарылася ўвечары 25 жніўня, дзе мужчына пражываў з сям’ёй.
Мужчына падазраецца ў тым, што ў нецвярозым выглядзе „з ужываннем фізічнай сілы здзейсніў палавыя зносіны (насуперак волі пацярпелай) з дачкой», – паведамляе УСК па Берасцейскай вобласці.
Мамы дзяўчынкі ў той дзень не было дома – яна з малодшымі дзецьмі была ў сваякоў у іншым горадзе.
Мужчына затрыманы, цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ.
— Мужчына працаваў у адной з арганізацый Ляхавічаў. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне злачынстваў супраць уласнасці і грамадскай бяспекі, – распавяла Марына Дранькова, афіцыйны прадстаўнік УСК па Берасцейскай вобласці.