У Любані тэрапеўт „прышчапляў” памерлых і тых, хто паехаў за мяжу
Любанскім раённым аддзелам Следчага камітэта пачатая крымінальная справа ў дачыненні да ўчастковага ўрача-тэрапеўта, які падазраецца ў службовым падлогу (ч. 1 арт. 427 КК).
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог, паводле аператыўнай інфармацыі, атрыманай групай па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Любанскага РАУС, у межах правядзення вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу ў 2016 годзе лекар, жадаючы пазбегнуць адказнасці і атрымаць прэміяльныя выплаты, занёс загадзя лжывыя звесткі ў медыцынскія карты грамадзян. Паводле гэтых запісаў, некалькі соцень пацыентаў атрымалі прафілактычную імунізацыю супраць сезоннага грыпу, хоць па факце гэтага не было. Паводле звестак следства, некаторыя грамадзяне на перыяд вакцынацыі лічыліся ўжо памерлымі, а некаторыя знаходзіліся за межамі рэспублікі.
У межах першапачатковых следчых дзеянняў канфіскаваныя ўнутраведамасныя нарматыўна-прававыя акты і медыцынская дакументацыя, якая тычыцца пытанняў аказання паслуг па вакцынацыі, дапытваюцца сведкі, персанал і службовыя асобы ўстановы аховы здароўя, прызначаныя крыміналістычныя экспертызы, устанаўліваюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі ўчыненню супрацьпраўных дзеянняў.
Правяраецца інфармацыя па факце нядбайнага выканання службовых інструкцый іншымі медыцынскімі работнікамі.