У лютым у Беларусі патанула 14 чалавек
У лютым на вадаёмах краіны патанула 14 чалавек, большасць з якіх рыбакі. Папярэджанне за парушэнне правіл аховы жыцця на вадзе атрымала больш за тысячу грамадзянаў, паведамляе Таварыства выратавання на вадзе.
„Людзі не зусім усведамляюць небяспеку вадаёмаў”, – кажа інструктар таварыства Ігар Кавалёў:
– Заклікаем насельніцтва быць пільнымі, бо людзі трохі не ўсведамляюць небяспекі вадаёмаў. Ад імя нашай арганізацыі просьба да дарослых і бацькоў не пакідаць без нагляду дзяцей. Дзеці імкнуцца да вадаёмаў і не ўсведамляюць небяспекі вадаёмаў. Вынік, як след, трагічны.
Усяго ж ад пачатку года ахвярамі вады стала 29 чалавек. Ёсць і станоўчая статыстыка – выратавана 12 чалавек, сярод якіх 3 непаўнагадовых.
Беларускае Радыё Рацыя