У Магілёве Дзень волі адзначаць 24 і 25 сакавіка
24 сакавіка ў Магілёве адбудзецца святочнае паседжанне з нагоды нацыянальнага свята – Дня Волі. Мерапрыемства пройдзе ў канферэнц-зале гасцініцы „Губернская”, а 18-й гадзіне.
Пра гэта паведаміў Магілёўскі абласны каардынатар БХД Алег Аксёнаў.
А 25 сакавіка ў Магілёве пройдзе дабрачынная тэматычная экскурсія, прысвечаная 101-й гадавіне БНР. Пачатак а 16:30, ад Замкавай гары.
