У Магілёве дзве школы набіраюць беларускамоўныя першыя класы
У Магілёве сёлета на базе дзвюх школ набiраюць першыя класы з беларускай мовай навучання. Першакласнікаў гатовыя прыняць сярэдняя школа № 1 (яна ў цэнтры гораду) і № 34 — гэта навучальная установа ў магілёўскім Задняпроўі.
Абвесткі пра набор беларускамоўных першакласнікаў з’явіліся ў гарадскіх газетах і на інфармацыйных стэндах у фае школ. Акрамя першакласнікаў ў школе № 1 вядзецца набор у сёмы клас, дзе вучыцца па-беларуску адно дзіця.
