У Магілёве праходзяць вучэнні КДБ
У Магілёве праходзяць вучэнні КДБ. Вучэнні па праверцы гатовасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму праводзіць у Магілёве 25–26 кастрычніка Камітэт дзяржаўнай бяспекі, паведамляе прэс-служба ведамства. У мерапрыемствах бяруць удзел падраздзяленні КДБ, Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Сцэнарыем вучэнняў прадугледжана задзейнічанне вайсковай тэхнікі, узмацненне нясення службы органамі ўнутраных спраў, выстаўленне блокпастоў, прымяненне імітацыйных боепрыпасаў і іншых спецсродкаў. Магчыма абмежаванне руху транспартных сродкаў”, — гаворыцца ў рэлізе.
„Позірк”