У Магілёве выкралі і забілі 23-гадовага інспектара ДАІ
У Магілёве невядомыя на «Волзе» з расейскімі нумарамі выкралі інспектара ДАІ. Праз некалькі гадзін ён быў знойдзены забітым.
Пра гэта першым паведамляе блогер Nexta. Прадстаўніца МУС у эфіры Белтэлерадыёкампаніі пацвердзіла інфармацыю.
23-гадовы лейтэнант Патаповіч працаваў у магілёўскім раёне Чапаеўка пешшу і, як мяркуецца, спыніў гэтую «Волгу», каб даехаць да месца ДТЗ.
У 18:27 ён даслаў паведамленне ў вайберы: «Тэрмінова. Чорная «волга». Тры цыганы. Рэгістрацыйны знак — рускі». Пасля гэтага лейтэнант знік.
