У Магілёве забаранілі перавозіць пасажыраў без масак
Афіцыйная забарона на перавозку пасажыраў без медыцынскіх масак уведзеная ў Магілёве, – паведамляе mogilev.online.
Яна пачне дзейнічаць з 9 кастрычніка. “Перавозка насельніцтва грамадскім транспартам, у тым ліку маршрутнымі таксі, без выкарыстання пасажырамі індывідуальнай маскі ажыццяўляцца не будзе”, — гаворыцца ў паведамленні гарадскога выканкама.
Раней кантроль за нашэннем маскі ў грамадскім транспарце ўзмацнілі ў Берасці. Як заявіў кіраўнік горада Аляксандр Рагачук, да парушальнікаў будуць падыходзіць “з усёй строгасцю” — аж да спынення транспартнага сродку і высаджвання “бязмасачнікаў”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vm.ru