У Магілёве затрымалі маці шасцярых дзяцей
Жанчына паспела паведаміць мужу пра затрыманне і парушэнні сваіх правоў.

Учора ў Магілёве была затрыманая жыхарка Гомеля Вольга Елісеева. Праваабаронцы паведамляюць, што яе затрымалі на 72 гадзіны за ўдзел у свяце «паганскага баявога карагода».
Вольга паспела паведаміць мужу аб затрыманні і парушэнні сваіх правоў.
