У Магілёве затрымалі трэнера па каратэ



Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа з трэнерам па каратэ з Магілёва,  заўважыла  «Медыязона». Паводле інфармацыі выдання, затрыманага завуць Расціслаў Лосеў.

На камеру затрыманы кажа, што «з 2020 года пісаў гнеўныя каментары», а таксама нібыта зарэгістраваўся ў чат-боце «Перамога».

Расціслаў Лосеў працуе трэнерам па каратэ ў Магілёве. У 2020 годзе ён заняў другое месца на чэмпіянаце РГА «БФК» па кіякушынкай каратэ-до.