У Магілёве затрымалі забойцу, які хаваўся 20 гадоў



У Магілёве затрымалі забойцу, які быў у міжнародным вышуку 20 гадоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС. У 1995-м годзе ён забіў чалавека ў Разанскай вобласці Расеі.

Сёлета ў кастрычніку беларускія праваахоўнікі атрымалі інфармацыю, што злачынца можа знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што ён можа хавацца ад расейскага правасуддзя на тэрыторыі Магілёўшчыны. У выніку зламысніка затрымалі ў абласным цэнтры.

Трое родных братоў гэтага мужчыны адбываюць вялікія тэрміны ў месцах пазбаўлення волі ў Расеі за выкраданні і забойствы людзей.

Цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю затрыманага ў Расею.

sm_full (1) sm_full (2)

sm_full

[youtube id=”ZWQZP8JbbUI”]