У Магілёве затрыманы актывіст апазіцыі Алег Аксёнаў
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі магілёўскага каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Алега Аксёнава.
Як паведаміў БелаПАН Аксёнаў, некалькі супрацоўнікаў міліцыі з’явіліся да яго дадому і прымушаюць праехаць з імі ў Ленінскі РАУС.
Раніцай Аксёнаў таксама паведамляў, што сёння яму патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што выклікаюць у райаддзел да 11.00. „Яны спыталі, дзе я буду, каб прывезці позву. Я сказаў, што дома”, — распавёў апазіцыянер.
Алег Аксёнаў быў адным з заяўнікаў акцыі пратэсту супраць дэкрэта „аб дармаедах”, якая прызначаная ў Магілёве на 15 сакавіка.
Фота: gazetanm.eu