У Магілёве затрыманы лідар абласной арганізацыі АГП



У Магілёве затрымалі старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Шанцава. За ім супрацоўнікі міліцыі прыехалі на працу. Шанцаў – індывідуальны прадпрымальнік, займаецца аказаннем капіявальных і паліграфічных паслуг. Што стала прычынай затрымання і дзе зараз знаходзіцца Шанцаў, невядома, паведамляе БелаПАН.

Не выключана, што затрыманне звязана з тым, што Шанцаў быў ля Магілёўскага абласнога суда, дзе пачаўся закрыты працэс у дачыненьні да Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі». У той дзень былі затрыманыя журналісты Уладзімір Лапцэвіч і Аляксандр Буракоў, а таксама рэгіянальны каардынатар БХД Алег Аксёнаў.

Сёння стала вядома, што Лапцэвіч і Буракоў абвясцілі галадоўку.

Фота: Белсат