У Малечы працягваюцца свінныя справы
Бярозаўскія ўлады вырашылі пакараць жыхароў мястэчка Малеч Мікалая Палейку і Ганну Дакучыц. Яны набылі свіней пасля выхаду Пастановы Савета міністраў ад 14 лістапада. У пастанове сказана, што санітарная зона ад дзяржаўных свінафермаў скарачаецца да паўкіламетра. Тым не менш раённай ветэрынарнай службай былі складзены пратаколы, кажа Макалай Палейка:
– Яны ўжо прывыклі, прыедуць, напалохаюць якую-небудзь старую бабулю. Прыехаў Белавежкін са сваёй світай і кажа: вы парушылі пастанову 878-ю 2013 года, вас чакае штаф столькі і столькі базавых велічыняў, мы будзем складаць пратаколы. А я адразу сказаў, што нічога падпісваць не буду.
Дэпутат Першамайскага сельскага савета Валер Білібуха абураецца дзеяннямі раённай улады. Якая публічна прызнала памылковасць складання пратаколаў, тым не менш каральных функцый не спыніла:
– На сходзе 4 лютага, калі задалі пытанне пра незаконнае складанне пратаколаў мясцовым чыноўнікам, яны адказалі, што ўсе людзі могуць памыляцца. А людзей усё роўна прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці, выклікаюць у райвыканкам на разбіральніцтва.
Разбіральніцтва справы пенсіянера Мікалая Палейкі перанеслі на іншы час пасля таго, як з ім зайшлі на камісію сведкі і ён паведаміў, што будзе весці дыктафонны запіс. Паводле актывіста кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава, афіцыйная прычына неразгляду нібыта ў тым, што пратакол складзены на жонку Палейкі, якая не можа ходзіць.
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял