У Мар’інай Горцы затрыманы Славамір Адамовіч



У Мар’інай Горцы пад Менскам затрымалі паэта і актывіста Славаміра Адамовіча. Гэта адбылося на чыгуначнай станцыі. Яго знялі з электрычкі і павялі ў РАУС, каб праверыць літаратуру.

Напарэдадні былі арыштаваны пяць лідараў і актывістаў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса – паэт Уладзімір Някляеў, палітыкі Вячаслаў Сіўчык, Яўген Афнагель, актывісты Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

Працягваюцца затрыманні ў рэгіёнах. Сябра БХД Яўген Анішчанка з Воршы, які ехаў у Менск на Свята Незалежнасці, гэтым ранкам быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У Бабруйску затрыманая лідар мясцовае суполкі АГП Галіна Смірнова. Падчас расклейкі плакатаў з заклікам святкаваць 100-годдзе БНР у Слуцку былі затрыманыя менскі абласны каардынатар руху „За Свабоду” Віталь Амяльковіч і двое мясцовых актывістаў. Вядома й пра затрыманьне берасьцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.