У Маскве за абразу Лукашэнкі затрымалі беларуса



У Маскве сілавікі затрымалі 40-гадовага беларуса Станіслава Ільіна, які знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі па падазрэнні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, перадае тэлеграм-канал Baza.

Ільіна затрымалі ў гатэлі на Кажэўніцкай вуліцы, дзе ён жыў ад часу прыезду ў Расею. На радзіме яго абвінавацілі паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае да 4 гадоў заняволення. Цяпер Ільіну пагражае дэпартацыя ў Беларусь.