У Маскве затрымалі байца Аляксея Кудзіна



У Маскве затрыманы чэмпіён свету, кікбоксер Аляксей Кудзін. Цяпер яго чакае экстрадыцыя ў Беларусь.

Пра затрыманне Аляксея Кудзіна ў Маскве паведаміў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Неаднаразовага чэмпіёна свету па кікбоксінгу абвінавачваюць у тым, што ён 10 жніўня ў Маладзечне падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў аказваў супраціў супрацоўнікам міліцыі і ўжываў да іх сілу. У прыватнасці, калі да байца падбеглі амапаўцы, распылілі газ і пачалі збіваць дубінкамі, ён адказаў. Ды так, што аднаго з іх, як сцвярджала праўладнае медыя, Кудзін накаўтаваў.

Аляксей Кудзін знік у дзень пачатку судовага пасяджання па сваёй крымінальнай справе раніцай 19 лістапада. Паведамлялася, што нейкі час ён быў у Францыі.

novychas.by