У Маскве затрымалі пратэстоўца з Ліды
У Маскве затрымалі пратэстоўца з Беларусі на патрабаванне Генпракуратуры, паведамляе „Новая газета”. Затрыманы Мікалай Давідчык з Ліды. На радзіме яму пагражае крымінальная адказнасць за „арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Для Давідчыка, відаць, будуць патрабаваць экстрадыцыю.
За яго лёсам сочыць беларуская дыяспара ў расейскай сталіцы. Яму ўжо знайшлі адваката, але абаронцу да затрыманага ў сераду не пусцілі.
Гэта не першае затрыманне ў Расеі ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі. Самы вядомы з іх — неаднаразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу Аляксей Кудзін.
Фота: ntv.ru
