У Маскве знік палітолаг Аляксандр Фядута (абноўлена)



У інтэрв’ю Беларускаму Радыё Рацыя наконадні Аляксандр Фядута акурат распавядаў пра сваю працу ў расейскай сталіцы:

 У мяне час ад часу кантракты бываюць. І я тады з’язджаю альбо ва Украіну, альбо ў Расею. Вось зараз сябры прапанавалі мне вельмі добры кантракт: у буйной карпарацыі я займаюся ведамасным піярам. Пакуль будуць трымаць, я буду трымацца за гэтую працу, а пасля вярнуся дамоў. Я б хацеў, каб мне плацілі грошы за тое, што я працую ў хаце, у Беларусі. А тут усё ж такі іншыя краіны. Я гэта добра разумею. 

Прынамсі ў інтэрв`ю нашаму радыё Аляксандр Фядута сказаў наступнае: «Веру, што з Новым годам нас (беларусаў) будзе віншаваць іншы чалавек. Лёс Лукашэнкі залежыць ад таго стану, у якім ён здасць краіну пераемніку. Многія пытанні пасля яго сыходу будуць перагледжаны (у тым ліку перадзел земляў Беларусі)».

* * * 

Пра знікненне Фядуты «Нашай Ніве» паведаміла яго жонка Марына Шыбко.

Сама жанчына сёння збіраецца вылятаць у Маскву на пошукі мужа. Яна сказала, што з Фядутам няма сувязі. Што Фядута рабіў у Маскве і з кім сустракаўся, невядома.

Аляксандр Фядута — вядомы беларускі палітолаг, у свой час працаваў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі. У 2010-м быў у камандзе Уладзіміра Някляева.

Беларускае Радыё Рацыя