У Маскве з’явіўся сад у памяць Ганны Паліткоўскай
У Маскве ля рэдакцыі „Новой газеты” у Патапаўскім завулку з’явіўся сад імя Ганны Паліткоўскай, перадае выданне.
„Чытачы і сябры „Новой газеты” разам з журналістамі пасадзілі кветкі побач з рэдакцыяй у памяць пра забітую журналістку” – паведамляе газета.
На адкрыццё прыехалі амбасадар Вялікабрытаніі Лоры Брыстоў і галоўны рэдактар „Эха Москвы” Аляксей Венядыктаў.
Месца атрымала назву „Анин сад”.
Варта прыгадаць, што ў гонар журналісткі Ганны Паліткоўскай названыя месцы ў многіх краінах свету. Прыкладам, пляц Паліткоўскай ёсць у Рыме, у французскім горадзе Мантрэй, у іншых месцах Еўропы. У Расеі ж пакуль не было аніводнага месца, якое б увекапомніла імя забітай журналісткі.
Беларускае Радыё Рацыя