У Маскву прыляцелі тысячы чамаданаў з Егіпта
Тысячы пакункаў багажу расейскіх турыстаў з Егіпта сабралася ў аэрапорце Дамадзедава ў Маскве. У памяшканні камеры захавання незапатрабаванага багажу ў аэрапорце не атрымалася размясціць усе чамаданы з Егіпта, таму іх памясцілі ў зоне прылёту залы ўнутраных злучэнняў, частка нават амаль пад нагамі прыляцеўшых.
Па патрабаваннях бяспекі багаж зараз дастаўляюць асобна ад пасажыраў спецрэйсамі МНС Расеі. З моманту спынення авіазносін з Егіптам ратаўнікі даставілі каля 615 тон асабістых рэчаў вандроўнікаў.
[Not a valid template]
Віталь Рачкоўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Масква
Фота аўтара