У Мастах рыхтуюць юных АМАПаўцаў
На базе Мастоўскага РАУС гэтым летам упершыню стварылі летні аздараўленчы лагер “Навабранцы”, які прыдумалі ў Мастаўскім упраўленні адукацыі. Хлопчыкаў-школьнікаў на дзесяць дзён узялі пад сваё крыло супрацоўнікі мясцовай міліцыі.
На базе Мастоўскага РАУС развярнулі намётавы гарадок, дзе хлопчыкаў навучалі “патрыятычнаму” выхаванню. Дзяцей нават наведала намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік, якая распавядала пра сучасную лукашэнкаўскую сімволіку і пра “любоў” да Радзімы.
Супрацоўнікі Мастоўскага РАУС распавядалі таксама пра будні міліцыі, дзеці прымяралі на сабе АМАПаўскую экіпіроўку, трэніраваліся, як трэба разганяць мітынгі і дубінкамі біць людзей.
Усе супрацоўнікі Мастоўскага РАУС упэўнены, што гэтыя дзеці пасля заканчэння школы звяжуць сваё жыццё з сілавымі структурамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота:mosty-zara.by