У Мастах затрымалі Язэпа Палубятку
У панядзелак, 22 сакавіка, журналіст і пісьменнік Язэп Палубятка з Мастоў па позве капітана міліцыі Мастоўскага РАУС Паўла Сіўца, паўшоў у аддзел міліцыі і дамоў не вярнуўся. За што Язэпа Палубятку выклікалі ў міліцыю, яму не растлумачылі, проста выклікалі і там затрымалі.
Пасля затрымання Язэпа Палубяткі, дамоў прыехала міліцыя і пачала рабіць ператрус. У кватэры міліцыянеры паглядзелі ўсе паперы, кнігі, часопісы. Забралі сістэмны блок кампутара, мабільны тэлефон, сканер і фотаапарат.
Цяпер Язэп Палубятка знаходзіцца ў міліцыі. А заўтра яго, магчыма, у нечым абвінавацяць і справа дойдзе да суда. Мяркуецца, што гэта ідзе татальная зачыстка беларусаў напярэдадні Дня Волі.
Беларускае Радыё Рацыя