У Мастах затрыманы эксгібіцыяніст



У Мастах аператыўнікамі крымінальнага вышуку затрыманы эксгібіцыяніст – мясцовы жыхар 1980 года нараджэння. З ліпеня па лістапад гэтага года мужчына рэгулярна дэманстраваў свае палавыя органы паблізу парку па вуліцы Савецкай.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, непрыстойную карціну вымушаны былі сузіраць выключна прадстаўніцы слабага полу, у прыватнасці непаўналетнія школьніцы.

Паводле інфармацыі старшага оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку Мастоўскага РАУС Івана Сыча, цяпер размова ідзе пра пяць фактаў супрацьпраўных дзеянняў. Але ёсць падставы меркаваць, што гэта не ўсё. Паводле слоў мужчыны, ён займаўся гэтым выключана знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення пасля сварак з сужыцелькай, каб адпомсціць жанчынам.

belapan.by