У Мазыры мужчына загарэўся, калі піў спірт
Інцыдэнт адбыўся 4 лютага ў вячэрні час. Пажылы мазыранін знаходзіўся дома і піў спірт, частку праліў на сябе. Затым яму захацелася закурыць. Неасцярожнае абыходжанне з цыгарэтай прывяло да ўспышкі вадкасці на вопратцы.
Гараджанін атрымаў апёкі 1-й і 3-й ступені і быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу. Ён змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне.
„Пра апёкі і акалічнасці, пры якіх яны былі атрыманы, паставіла ў вядомасць МНС дзяжурная медсястра”, – паведамляюць у Гомельскім абласным упраўленні МНС.
