У Мазыры з-за лісы пацярпелі 9 чалавек
У Мазыры ліса напала на мінакоў, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.
Інцыдэнт адбыўся 12 лістапада. З-за нападу дзікай жывёлы пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Мяркуецца, што жывёла была шалёнай.
Як праінфармавалі ва ўпраўленні аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, усе пацярпелыя шпіталізаваны, ім аказана неабходная медыцынская дапамога. Цяжка пацярпелых няма.
