Супраць Гарашынай распачалі крымінальную справу па факце «незаконных дзеянняў у дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных».
У МУС паведамілі, што Ірына ў верасні летась у «адным з Telegram-каналаў, прызнаным пасля экстрэмісцкім, публікавала персанальныя звесткі супрацоўнікаў міліцыі, размяшчала заклікі да пратэстнай дзейнасці».