У Мазыры затрыманы праваабаронца Уладзімір Целяпун



Прычыны і абставіны затрымання Уладзіміра невядомыя. Крыніца, абазнаная ў сітуацыі, распавяла «Гомельскай Вясне», што ўчора мужчына планаваў ісці на прыём да суддзі Канстытуцыйнага суду ў Мазырскім выканкаме. Але на сустрэчы так і не з’явіўся і на сувязь увечары не выходзіў.

Уладзімір — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мазырскі праваабаронца, які неаднаразова спазнаваў пераслед з боку сілавікоў.

вясна