У Менскай вобласці навальніца пашкодзіла дахі шасці будынкаў



У выніку праходжання навальнічнага фронту 17 жніўня па тэрыторыі Менскай вобласці пашкоджаны дахі шасці будынкаў: трох жылых дамоў і трох гаспадарчых пабудоў.

Як паведамляе прэс-служба Менскага абласнога ўпраўлення МНС, для аднаўлення дахаў спатрэбіцца 500 лістоў шыферу, 13 кубаметраў лесаматэрыялаў і 800 квадратных метраў руберойду.

Тым часам, пасля праходжання навальнічнага фронту 2 і 6 жніўня па тэрыторыі Мінскай вобласці застаюцца пашкоджанымі дахі пяці будынкаў. Для іх аднаўлення патрабуецца 179 лістоў шыферу і 250 квадратных метраў металачарапіцы.

belapan.com