У менскіх крамах прадаюць бел-чырвона-белага “Бацьку”
Незвычайны сувенір прапануе сталічны гіпермаркет “Прастора” на Калядныя святы.
Наведвальнікам гіпермаркета, які месціца ў мікрараёне “Малінаўка”, пад елачкай прапаноўваецца бел-чырвона-белая-шапка з надпісам “Батька”.
“Што азначае гэты надпіс? Ёсць адна здагадка, але няхай яна застанецца пры мне, – смяецца адзін з пакупнікоў. – Не ведаю толькі, чаму шапку зрабілі бел-чырвона-белай. Той “бацька”, пра яго я думаю, не вельмі гэтыя колеры паважае”.
Зрэшты, па словах прадаўцоў, гэты тавар не вельмі “хадавы”.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара