У менскім аэрапорце затрымалі экспертку Таццяну Кузіну



28 чэрвеня на пашпартным кантролі ў менскім аэрапорце затрымалі эксперта Таццяну Кузіну.

Яна працуе ў межах даследчага праекта bipart, сябра Рады і сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, – паведамляюць праваабаронцы. Вядома, што Таццяна збіралася ляцець начным рэйсам у Тбілісі.

Цяпер жанчына знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Яна затрыманая ў сувязі з крымінальнай справай.

Беларускае Радыё Рацыя