Алесь Пушкін вярнуўся ў Беларусь (абноўлена)
Беларускі мастак Алесь Пушкін вярнуўся дахаты. Спярша была інфармацыя, што Пушкін затрыманы ў менскім аэрапорце, калі ён прыляцеў на радзіму з Кіева. Ва Украіне Пушкін удзельнічаў у мастацкай выставе.
Перад вылетам са сталіцы Украіны Пушкін ведаў, што супраць яго і Паўла Мажэйкі гарадзенскай пракуратурай пачата крымінальная справа за нібыта „рэабілітацыю і апраўданне нацызму” (артыкул 130 Крымінальнага кодэксу), але пастанавіў для сябе вяртацца ў Беларусь.
Зараз мастак павінен адбываць 10-дзённы каранцін і быць на самаізаляцыі. Ноччу стала вядома, што Пушкін едзе ў сваё мястэчка Бобр дахаты.
Беларускае Радыё Рацыя