У менскім метро могуць замяніць ангельскую мову расейскай



У менскім метро могуць замяніць ангельскую мову расейскай падчас абвяшчэння прыпынкаў.

Паведамленні па-ангельску пачалі знікаць напярэдадні. Але сёння іх зноў вярнулі, паведаміў Tut.by.

У метро спаслаліся на просьбы пасажыраў абʼяўляць станцыі на дзьвюх дзяржаўных мовах, адмовіўшыся ад іншаземнай. Але пасля рэакцыі пасажыраў абʼявы ў метро вярнулі да ранейшай схемы: беларуская плюс ангельская. На тое, каб рабіць абʼявы на трох мовах, не стае часу, патлумачылі ў метрапалітэне. І дадалі: «Паглядзім, як будзе далей. Колькі людзей, столькі думак».